Беларуская Служба

Расія дэпартуе жыхароў акупаваных зямель Украіны, каб пасяліць лаяльных пуцінскаму рэжыму расіян

16.06.2023 16:58
Украінскія ўлады і міжнародная супольнасць прызнаюць дэпартацыі ўкраінскага насельніцтва, а таксама акупацыю гэтых зямель ваенным злачынствам.
.  .
Ілюстрацыя. Карта Украіны.фота: Pixabay.com

На думку некаторых незалежных аглядальнікаў, гэты працэс будзе ўзмацняцца з-за жадання Масквы правесці на акупаванай тэрыторыі выбары мясцовых уладаў. Рэжымны Цэнтрвыбаркам вырашыў, што галасаванне, як і ў Расіі, адбудзецца 10 верасня.

Незадоўга да рашэння аб правядзенні выбараў на акупаваных тэрыторыях Украіны дыктатар падпісаў папраўкі да «ваеннага становішча», якія дазваляюць дэпартаваць мясцовых жыхароў, калі яны пагражаюць інтарэсам Расіі. Раней адзін з лідараў крымскіх татараў, якім прыйшлося пакінуць паўвостраў, Рэфат Чубараў у інтэрв'ю Радыё Свабода зазначыў, што такія злачынныя дзеянні Масква вядзе ў акупаваным Крыме даўно.

- Гэта адзін з механізмаў умацавання Расіі на акупаванай тэрыторыі. І тое, што цяпер адбываецца на акупаваных тэрыторыях Херсонскай і Запарожскай абласцей, – гэта паўтарэнне Крыма, але ў яшчэ больш жорсткай форме. Нам вядомыя тысячы выпадкаў, калі расійскіх салдат засялілі ў дамы грамадзян Украіны, якія былі вымушаныя пакінуць гэтыя раёны, ратуючыся ад вайны, каб выратаваць сваё жыццё.

Украінскія ўлады і міжнародная супольнасць прызнаюць дэпартацыі ўкраінскага насельніцтва, а таксама акупацыю гэтых зямель ваенным злачынствам.

IAR/нг