Беларуская Служба

Меркаваннем Уладзіміра Зяленскага, Расія хоча падарваць Запарожскую атамную станцыю

16.06.2023 17:40
Запарожская атамная станцыя – адна з самых буйных у Еўропе.
Запорожская АЭСhttps://twitter.com/rentvchannel/status/1565847073009844226/photo/1

Расійскія ўлады плануюць падарваць Запарожскую АЭС, каб прымусіць Кіеў пагадзіцца скончыць вайну на ўмовах Крамля. Аб гэтым заявіў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю амерыканскаму тэлеканалу NBC News.

Падчас інтэрвʼю Зяленскі заявіў, што наступнай мэтай пасля Кахоўскай ГЭС для войска РФ зʼяўляецца Запарожская атамная станцыя – Расея хоча падарваць яе.

На пытанне журналіста, чаму расійскія ўлады хочуць гэта зрабіць, Зяленскі адказаў:

- Таму што, роўна як і з плацінай (Кахоўскай ГЭС – рэд.). Яны не зацікаўленыя ў бяспецы ва Украіне. Ім увесь час патрэбная дэстабілізацыя. Яны хочуць, каб свет ціснуў на Украіну для патрэбнага ім варыянта спынення канфлікту.
Зяленскі адзначыў, што Захаду неабходна паскорыць перадачу Украіне ваеннай дапамогі, каб краіна хутчэй атрымала перамогу.

Запарожская атамная станцыя – адна з самых буйных у Еўропе. Яна знаходзіцца ў Энергадары Херсонскай вобласці і кантралюецца расійскім войскам. Тэрыторыя станцыі перыядычна абстрэльваецца, Масква і Кіеў абвінавачваюць у гэтым адзін аднаго. Брытанская разведка паведамляла, што РФ размясціла свае бронетранспарцёры ля рэактара станцыі.

Пасля падрыву дамбы і разбурэння Кахоўскай ГЭС узнікла новая пагроза – ЗАЭС можа застацца без вады, неабходнай для падсілкоўвання кандэнсатараў турбін і сістэм бяспекі станцыі.

У чацвер, 15 чэрвеня ЗАЭС наведаў кіраўнік МАГАТЭ Рафаэль Гросі. Ён адзначыў, што адно з галоўных наступстваў разбурэння дамбы Кахоўскай ГЭС – зніжэнне ўзроўню вады ў сажалцы-ахаладжальніку станцыі.

Хартыя'97/нг