Беларуская Служба

Шведскі супермаркет стаў папярэджваць пакупнікоў, што карпарацыя Mondelez працуе ў Расіі

16.06.2023 19:02
Спажыўцы і харчовыя крамы пачалі масава адмаўляцца ад прадукцыі карпарацыі.
:
Фота:УНІАН

У краінах Скандынавіі розныя буйныя кампаніі і гандлёвыя сеткі сталі байкатаваць прадукцыі карпарацыі Mondelez, паколькі яна працягвае працаваць у Расіі.

Напрыклад, шведскі супермаркет ICA у Ётэбаргу (Гётэбаргу) стаў публічна папярэджваць пакупнікоў, што карпарацыя, якая вырабляе шакаладнае пячэнне Oreo і сыр Philadelphia не закрыла сваіх філіялаў на тэрыторыі Расіі.

Мясцовыя СМІ паведамляюць, што і спажыўцы, і харчовыя крамы пачалі масава адмаўляцца ад прадукцыі карпарацыі.

УНІАН/нг