Беларуская Служба

Еўрапейская камісія хоча выдзеліць Украіне 50 мільярдаў еўра

20.06.2023 14:36
Украіна падкрэслівае, што гэтых грошай не хопіць нават на надзённыя патрэбы.
Ursula von der Layen.
Ursula von der Layen.Twitter/KE

Еўрапейская камісія хоча выдзеліць Украіне 50 мільярдаў еўра да 2027 года, заявіла старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен. Гэта павінны быць крэдыты пад нізкія працэнты і бязвыплатныя датацыі на самыя неадкладныя патрэбы краіны, якая ваюе з расійскім захопнікам. Камісія прадставіла гэтую прапанову ў рамках перагляду доўгатэрміновага бюджэту ЕС.

- Гэты фінансавы рэзерв перш за ўсё забяспечыць нашым партнёрам ва Украіне перспектыву, прадказальнасць, а таксама павінен заахвоціць іншых донараў павялічыць сваю дапамогу. І гэта дазволіць нам супаставіць фінансавую падтрымку з падзеямі на месцах, таму што мы ўсе ведаем, што вайна патрабуе ад нас надзвычайнай гнуткасці.

Аднак стварыць спецыяльны рэзерв для Украіны будзе няпроста, бо не ўсе еўрапейскія ўрады гатовыя выдаткоўваць больш грошай. «Мы ўсведамляем, што краіны пацярпелі ад крызісу і надышоў час кансалідаваць свае фінансы, але лічым, што наша прапанова з'яўляецца абсалютна неабходнай», – дадала Урсула фон дэр Ляен.

50 мільярдаў еўра гэта менш, чым чакалася. Некалькі тыдняў гаворка ішла пра 72 мільярды еўра – па 18 мільярдаў на год. Як падкрэслівае Украіна, гэтых грошай і так не хопіць нават на самыя надзённыя патрэбы.

яс