Пра гэта ў сваім Telegram-канале паведаміў кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак. Ён адзначыў, што ратавальнікі расчышчалі мул у горадзе.
Асноўныя работы з эвакуацыі насельніцтва з зоны бедства ўжо праведзеныя. Пасля таго, як вада спала, жыхары паўднёвых рэгіёнаў пачалі вяртацца ў свае дамы. Гарадскія службы пачалі аднаўленчыя працы: расчыстку дарог і вуліц, рэвізію камунікацыйных сетак і абсталявання і г.д.
Улады Херсонскай вобласці пацвердзілі гібель 11 чалавек у акупаваных Алешках. У цэлым, паводле некаторых ацэнак, толькі ў гэтым населеным пункце маглі загінуць больш за 500 чалавек.
Паводле апошніх звестак МУС Украіны, у выніку паводкі пасля узарвання расіянамі дамбы ў Новай Кахоўцы загінулі 17 чалавек – 13 чалавек патанулі, яшчэ чацвёра былі забіты падчас эвакуацыі. Яшчэ 31 чалавек шукаюць.
яс/Unian.net