Беларуская Служба

У Лондане праходзіць канферэнцыя па адбудове Украіны

21.06.2023 13:06
У Лондане ідзе канферэнцыя па адбудове Украіны. Эксперты і палітыкі шукаюць спосабы дапамагчы ўкраінцам у ліквідацыі шкоды.
Hostomel.
Hostomel.AnnaUa/Shutterstock

«Адноўленая пасля вайны моцная Украіна ў інтарэсах свету», – заявіў кіраўнік МЗС Вялікабрытаніі Джэймс Клеверлі.

«Украінцы плануюць лепшую будучыню пасля ахвяр і пакут вайны. У інтарэсах свету, каб гэтая адноўленая краіна была такой жа моцнай, як ніколі. Інтэграваная з сусветнымі рынкамі і самадастатковая», – адзначыў Клеверлі.

«Брытанія на працягу 3 гадоў прадаставіць Украіне фінансавую дапамогу ў памеры $ 3 млрд», – заявіў Рышы Сунак, прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі, падчас Канферэнцыі.

Таксама брытанскі ўрад паведаміў, што выдзяляе $300 млн у падтрымку гуманітарных, аднаўленчых праграм і рэформаў.

Акрамя таго, ЗША прадаставіць Украіне дадаткова $ 1,3 млрд дапамогі, заявіў Блінкен.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што канферэнцыя мусіць завяршыцца заключэннем дамоўленасцяў і варта пераходзіць да рэальных праектаў.

У канферэнцыі бяруць удзел службовыя асобы з 61 краіны, прадстаўнікі бізнесу і няўрадавых арганізацый. Цягам двух дзён эксперты і палітыкі будуць шукаць шляхі эфектыўнай дапамогі ў аднаўленні Украіны, а таксама, як можна падтрымаць функцыянаванне яе інстытутаў сёння. Мерапрыемства, арганізаванае Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця.

IAR / вх