Узровень вады на Дняпры ў Херсоне толькі крыху перавышае норму. Горад змагаецца з наступствамі затаплення, тлумачыць начальнік Херсонскай гарадской вайсковай адміністрацыі Раман Мрочка. Паводле яго слоў, жыхары горада вяртаюцца ў свае дамы, але частка пацярпелых ад паводкі тэрыторый застаецца недаступнай з-за глею, які прынесла вада. У некаторых месцах нанос глею перавышае 70 см.
Тым часам расійскія ракеты працягваюць ляцець на жыхароў горада. Учора загінуў адзін супрацоўнік Дзяржслужбы па надзвычайных сітуацыях, яшчэ 8 чалавек атрымалі раненні. «Такія абстрэлы працягваюцца кожны дзень». – падкрэслівае кіраўнік херсонскай адміністрацыі.
Пры гэтым, паводле ўкраінскіх уладаў, гуманітарная сітуацыя пасля паводкі ў акупаваных Расіяй раёнах пагаршаецца.
Спадае вада і вышэй падарванай дамбы на Дняпры – на Кахоўскім вадасховішча. У некаторых месцах яе ўзровень апусціўся на некалькі метраў, адкрыўшы велізарныя ўчасткі дна. Экалагічныя страты ад тэракту на Кахоўскай ГЭС каласальныя.
IAR / вх