Паводле інфармацыі ЦНС, завяршэнне арганізацыйных мерапрыемстваў і перабазіраванне карабельнага складу флота запланавана да 1 ліпеня.
Супраціў паведамляе, што акупанты плануюць укамплектаваць Азоўскі філіял за кошт карабельнага складу Чарнаморскага флота і Каспійскай флатыліі ВМФ РФ.
Усяго ў складзе Азоўскага ВМР будзе знаходзіцца восем баявых караблёў і кацераў, а таксама 16 судоў забеспячэння. У прыватнасці, размова ідзе аб малых ракетных караблях «Цыклон», «Аскольд», якія праходзяць выпрабаванні, «Амур», які яшчэ будуецца, марскі тральшчык «Каўравец» і іншыя караблі.
ЦНС паведамляе, што сумарны ракетны залп трох малых ракетных караблёў – 24 ракеты тыпу «Калібр».
Цэнтр нацыянальнага супраціву быў створаны сіламі спецыяльных аперацый з мэтай падрыхтоўкі, каардынацыі і пашырэння рухаў супраціву акупацыі Украіны.
вх