Беларуская Служба

Украінскія ўлады эвакуявалі дзяцей з ваколіц Купянска

22.06.2023 08:15
Як паведамляе мясцовая адміністрацыя, зараз у рэгіёне Купянска пражывае каля 11 тысяч чалавек.
 , 21  2023
Ваколіца Бахмута, 21 чэрвеня 2023 годаFoto: PAP/EPA/STRINGER

З прыгранічных гарадоў Купаншчыны ўсіх дзяцей эвакуявалі. У раёне Харкава расійскія войскі актывізавалі дзеянні ў напрамку Купянска. Яны актыўна выкарыстоўваюць дыверсійна-разведвальныя групы, вядуць разведку. Таму ўкраінскія ўлады эвакуявалі ўсіх дзяцей з памежных населеных пунктаў.
Зараз у рэгіёне Купянскa пражывае каля 11 тысяч чалавек. Пра гэта паведаміў кіраўнік Харкаўскай абласной ваеннай адміністрацыі Алег Сінегубаў:

- Так, там канцэнтрацыя расійскіх войскаў. Гэта азначае, што яны збіраюцца для магчымай больш масіраванай атакі або спробы прарыву нашых сіл. Аднак нашыя вайскоўцы адбіваюць іх атакі і ажыццяўляюць адпаведныя меры.

Як паведаміў камандзір роты «Ахілес» 92-й асобнай механізаванай брыгады Юрый Федарэнка, праціўнік ужо больш за два тыдні спрабуе штурмаваць пазіцыі ўкраінскіх узброеных сіл на купанскім напрамку, ужываючы падраздзяленні «Шторм З».

IAR/аз

Вада ў Херсоне сыходзіць, расіяне абстрэльваюць горад

21.06.2023 17:55
У Херсоне амаль цалкам сышла вада пасля паводкі, выкліканай падрывам расіянамі дамбы на Дняпры. Расіяне працягваюць інтэнсіўна абстрэльваць горад і яго перыметр.