Беларуская Служба

Уладзімір Зяленскі падзякаваў за чарговыя пакеты міжнароднай дапамогі

22.06.2023 13:01
Прэзідэнт Украіны запэўніў, што ўкраінскія войскі на поўдні краіны рухаюцца наперад.
Уладзімер Зяленскі PAP/EPA/ANDY RAIN / POOL

Уладзімер Зяленскі пераконвае, што ўкраінскія войскі наступаюць на поўдні краіны. Працягваецца контрнаступленне Узброеных сіл Украіны ў Запарожжы. Прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што абаронцы фактычна наносяць страты расійскім войскам:

- На поўдні працягваюцца цяжкія баі – мы знішчаем ворага. У Данецкай вобласці – знішчаем ворага. На купянскім накірунку – чаго расійскія тэрарысты не плануюць – будзем знішчаць праціўніка. Мы прасоўваемся на поўдзень, дзякуючы нашым войскам. На ўсходзе мы трымаем абарону. Асабліва ўдзячны хлопцам, якія збіваюць варожыя верталёты. Кожны такі ўдар лічыцца.

Уладзімір Зяленскі таксама падзякаваў за далейшыя пакеты фінансавай дапамогі з боку Вялікабрытаніі, ЗША і Еўрасаюза.

IAR/аз

Працягваецца павольны наступ УСУ на поўдні і ўсходзе Украіны

22.06.2023 09:15
Паводле амерыканскага Інстытута даследавання вайны, павольны наступ можа быць часткай стратэгіі ўкраінцаў.

У Херсоне і ваколіцах адноўленае электразабеспячэнне

22.06.2023 11:01
Часткова адноўлены і доступ да пітной вады, паведамілі мясцовыя ўлады.