Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што цяперашнія падзеі ў Расіі паказалі свету, што крамлёўскія ўлады не ў стане нічога кантраляваць. «Там толькі хаос і непрадказальнасць. І гэта на расійскай тэрыторыі, поўнай усялякай зброі», – заявіў украінскі лідар на запісе, размешчаным у сацыяльных сетках.
Уладзімір Зяленскі падкрэсліў, што важна, каб ніхто ў свеце не маўчаў з-за страху перад расійскім хаосам:
-Свет не павінен баяцца. Мы ведаем, што нас можа абараніць. Наша адзінства. Украіна зможа аддзяліць Еўропу ад усіх расійскіх сіл, і не важна, хто імі будзе камандаваць. Мы вас абаронім. Бяспека ўсходняга флангу Еўропы залежыць толькі ад нашай абароны. І таму любая дэманстрацыя падтрымкі нашай абароны – гэта падтрымка вашай абароны, абароны ўсіх у вольным свеце.
Бунт «групы Вагнера» на чале з Яўгенам Прыгожыным пачалося ў ноч на пятніцу. Пасля першапачатковых поспехаў, у тым ліку ўзяцця пад кантроль Растова-на-Доне і Варонежа і перамяшчэння ўзброенай групоўкі ў Маскву, учора ў другой палове дня было дасягнута пагадненне.
ав