Беларуская Служба

Ва Украіне не выключылі магчымасць удзелу Лукашэнкі ў перамовах па мірным урэгуляванні

25.06.2023 15:22
Сакратар Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў выказаўся аб мецяжы ў Расіі, далейшых планах Пуціна.
Вагнераўцы PAP/EPA/ARKADY BUDNITSKY

Ён таксама расказаў аб тым, што група расійскіх перагаворшчыкаў ужо ёсць, але застаецца ў цені і не выключыў удзелу Лукашэнкі ў перамовах па мірным урэгуляванні.

Аляксей Данілаў напісаў на сваёй старонцы ў Facebook, што бунт Прыгожына – гэта першы этап дэмантажу пуцінскай сістэмы, а ў самой Расіі сфармавалася група незадаволеных сілавікоў, чыноўнікаў і алігархаў, якія лічаць «дзеянні Пуціна смяротна небяспечнымі для ўласных інтарэсаў і свайго існавання», а таксама пагрозай для Расіі.

Таксама ён адзначыў, што ў Пуціна засталася адзіная магчымасць выратавання – татальная зачыстка сілавога блока, фізічная ліквідацыя ПВК Вагнер, пакаранне Прыгожына, увядзенне ваеннага становішча і разгортванне масавых рэпрэсій.

У той жа час ён напісаў, што «сапраўдная група расейскіх будучых перагаворшчыкаў з Украінай ужо ёсць, але пакуль застаецца ў цені, зрэшты, не выключаны ўдзел у гэтым працэсе Лукашэнкі».

ав/zerkalo.io

Расійскія аглядальнікі: Бунт быў выкліканы выключна асабістай зацікаўленасцю Яўгена Прыгожына

25.06.2023 09:10
Яўген Прыгожын, аддаючы загад войскам аб адступленні, заявіў, што байцы павінны вярнуцца на базу, каб пазбегнуць кровапраліцця.