Беларуская Служба

Сяло Раўнаполь Данецкай вобласці вызвалена УС Украіны

26.06.2023 16:16
 Вядома, што гэта сяло было захоплена расійскімі акупантамі летась у сакавіку.
 ,
Жаўнер УСУ, ілюстрацыя Фота: PAP/AA/ABACA

У сетцы з'явілася першае відэа з вызваленага ад расійскіх войск вёскі Раўнаполь Данецкай вобласці. Ролік апублікаваў Абʼяднаны прэс-цэнтр Сіл абароны таўрычнага напрамку. На ім – воіны 2-га механізаванага батальёна 31 АМБр. «Оркі бягуць, мы ідзем наперад. Слава Украіне!» – заяўляе на апублікаваным відэа абаронца Украіны. Відэа датавана 25 чэрвеня.

Пра тое, што УСУ вызвалілі ад расійскіх акупантаў сяло Раўнаполь Данецкай вобласці стала вядома днём 26 чэрвеня. Намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр у сваім Telegram-канале напісала: «Сілы абароны вярнулі Раўнаполь пад наш кантроль. Рухаемся далей». Вядома, што гэта сяло было захоплена расійскімі акупантамі летась у сакавіку.

Раней паведамлялася, што за першыя два тыдні контрнаступлення ўкраінскія войскі вызвалілі восем населеных пунктаў: Навадараўка, Ляваднае, Старажавое, Макараўка, Жыватворнае, Лабковае, Нянуднае і Пяціхаткі.

unian/эж