Беларуская Служба

Прэзідэнт Анджэй Дуда прыбыў з неанансаваным візітам у Кіеў

28.06.2023 14:49
Раней у сераду паведамлялася аб прыбыцці ва Украіну прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседы.
       . 28  2023 ,
Прэзідэнт Дуда прыбыў у Кіеў на літарным цягніку. 28 чэрвеня 2023 года, Кіеў Foto: фота: Marek Borawski/Kancelaria Prezydenta Rzeczypospolitej Polskiej

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда прыбыў з неанансаваным візітам у Кіеў, паведаміла канцылярыя польскага прэзідэнта ў сераду, 28 чэрвеня.

«Прэзідэнт Анджэй Дуда наведвае Кіеў. Адбудуцца перамовы з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім з нагоды святкавання Дня Канстытуцыі Украіны, а таксама кансультацыі па бягучай сітуацыі на фронце, у прыватнасці, аб пагрозе нападу Расіі на Запарожскую АЭС. Таксама будзе абмеркавана падрыхтоўка да ліпеньскага саміту НАТА», – гаворыцца ў паведамленні.

Раней у сераду паведамлялася аб прыбыцці ва Украіну прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседы. Ён прыехаў у Кіеў з Гаагі. А з Украіны літоўскі прэзідэнт адправіцца ў Брусель, дзе заўтра пачынаецца паседжанне Рады еўрапейскіх лідараў.

вс