Беларуская Служба

Ад пачатку вайны ва Украіне загінулі амаль 500 дзяцей

12.07.2023 12:05
831 дзіця лічыцца зніклым без вестак. 
Здымак мае ілюстрацыйны характарfizkes/Shutterstock

Ва Украіне з моманту поўнамаштабнага ўварвання Расіі 24 лютага 2022 года былі забітыя 494 дзіцяці і 1052 – параненыя, паведамляе Офіс генеральнага пракурора Украіны.

Гэтыя лічбы не канчатковыя. Працягваецца праца па ўдакладненні колькасці загінулых і пацярпелых у месцах вядзення баявых дзеянняў і на часова акупаваных і вызваленых тэрыторыях.

Найбольш дзяцей пацярпела ў Данецкай вобласці – 472, у Харкаўскай – 297, Кіеўскай – 129, Херсонскай – 116, Запарожскай – 91, Мікалаеўскай – 89, Днепрапетроўскай – 83, Чарнігаўскай – 71, Луганскай – 67.

831 дзіця лічыцца зніклым без вестак. Акрамя таго, амаль 19,5 тысячаў дзяцей былі вывезеныя з тэрыторыі Украіны расіянамі.

яс/Белсат