Беларуская Служба

Італію чакае вялікі камунікацыйны хаос

12.07.2023 15:04
На чацвер і пятніцу запланаваны страйк чыгуначнікаў, у суботу – будуць страйкаваць пілоты і наземны персанал аэрапортаў.
Цягнік у ІталііFot. Stefan Wohlfahrt

Усе асноўныя прафсаюзы абвясцілі агульнанацыянальную забастоўку чыгуначнікаў з 3 гадзін ночы ў чацвер да 2 гадзін ночы ў пятніцу. Прафсаюзныя дзеячы ў асноўным пратэстуюць супраць далейшага пагаршэння ўмоў пазменнай працы.

Забастоўка закране цягнікі ўсіх катэгорый, у тым ліку Інтэрсіці і хуткасныя. Мясцовыя цягнікі будуць курсаваць раніцою і раннім вечарам, каб пасажыры маглі дабрацца на працу і з працы.

У суботу з 10.00 да 18.00 будуць страйкаваць пілоты і супрацоўнікі аэрапорта некаторых прафсаюзаў. Пакуль незразумела, якія рэйсы будуць адменены. Міністр транспарту Матэа Сальвіні сёння запрасіў прафсаюзы да апошніх перамоваў. Ён падкрэсліў, што ў поўным турыстычным сезоне наступствы забастоўкі адчуюць на сабе італьянцы і замежныя госці.

яс/IAR