Беларуская Служба

Washington Post: расійскія мінныя палі – вялікая перашкода для ўкраінскага контрнаступу

16.07.2023 11:33
Расійскія мінныя палі – самая вялікая перашкода для ўкраінскага контрнаступу, піша газета Washington Post. Каб не страціць дэфіцытныя сістэмы размініравання, украінскія сапёры здымаюць зарады ўручную, што значна запавольвае ход аперацыі.
Washington Post:
Washington Post: расійскія мінныя палі – вялікая перашкода для ўкраінскага контрнаступуFacebook/ДСНС України

У чаканні ўкраінскага контрнаступу расіяне моцна замініравалі тэрыторыі перад сваімі ўмацаваннямі на ўсходзе і поўдні Украіны. На адлегласці 5-16 км перад асноўнымі ўмацаваннямі расійскія вайскоўцы ўстанавілі супрацьтанкавыя, супрацьпяхотныя міны і міны-пасткі.

Мінныя палі фактычна спыняюць украінскі контрнаступ, у сувязі з чым украінскія войскі вырашылі змяніць стратэгію. Замест таго, каб спрабаваць прарвацца з дапамогай атрыманых ад заходніх партнёраў БМП і танкаў, салдаты наступаюць пешшу.

Высокапастаўлены прадстаўнік украінскай улады, які размаўляў з «WP», пажадаў застацца неназваным, заявіў, што Кіеў атрымаў менш за 15 працэнтаў абсталявання для размініравання, якое прасіў у Захада перад пачаткам контрнаступлення. Частка абсталявання была дастаўлена толькі на мінулым тыдні, дадала крыніца.

Расійская армія можа назіраць за сістэмамі размініравання з беспілотнікаў, а затым атакаваць іх артылерыяй і ракетамі. Каб не страціць тыя нешматлікія сістэмы, якія ў іх ёсць, украінцы вядуць размініраванне ўручную.

Сапёрныя групы часта чакаюць змяркання, каб пачаць сваю працу. Удзень яны занадта бачныя, а ў цемры іх можна бачыць з дапамогай акуляраў начнога бачання, падкрэслівае WP.

Як паведамляе выданне, галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны генерал Валерый Залужны заявіў, што Украіне неабходна абсталяванне для дыстанцыйнага мініравання.

«Рыхтаваліся мы, але рыхтаваліся і расіяне. Яны разумеюць, што цяпер інжынерная тэхніка вырашае ключавую задачу і мяняе сітуацыю, таму хочуць яе спачатку знішчыць цалкам. Я накіраваў яшчэ адзін ліст нашым партнёрам, каб засяродзіць на гэтым увагу», – заявіў міністр абароны Аляксей Рэзнікаў.

PAP / вх