У розных раёнах Масквы прагучалі гучныя выбухі сёння ноччу, 24 ліпеня. Паведамляецца, што горад быў атакаваны беспілотнікамі.
Мяркуючы па апублікаваных відэа, наступствы выбухаў бачныя ў розных раёнах сталіцы. Так, пашкоджаны будынак побач з Міністэрствам абароны Расіі.
Таксама паведамляецца, што дронамі была атакаваная вайсковая часць у межах горада.
Мэр Масквы Сяргей Сабянін заявіў, што ў горадзе зафіксаваныя ўдары двух беспілотнікаў.
У Мінабароны Расіі паведамілі, што раніцай 24 ліпеня ім нібыта ўдалося спыніць спробу атакі двума беспілотнымі лятальнымі апаратамі па аб'ектах на тэрыторыі горада Масквы.
вс