У аўторак старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен паведаміла, што ЕС выдзеліў Украіне 1 млрд 500 млн еўра макрафінансавай дапамогі на аднаўленне інфраструктуры, якая пацярпела ў выніку расійскіх удараў.
«Пакуль Расія працягвае сваю бязлітасную вайну, мы будзем падтрымліваць Украіну. Сёння мы выдзелілі яшчэ 1 млрд 500 млн еўра, каб дапамагчы дзяржаве функцыянаваць і аднавіць інфраструктуру», – сказала фон дэр Ляен.
Яна асудзіла мэтанакіраваныя дзеянні Расіі па знішчэнні збожжасховішчаў і партовай інфраструктуры Украіны.
Па прапанове Еўрапейскай камісіі месяц таму быў прадстаўлены спецыяльны інструмент фінансавання на суму каля 50 млрд еўра, які забяспечыць паслядоўную падтрымку Украіны ў перыяд з 2024 па 2027 год. Згодна з гэтай прапановай, Еўрасаюз плануе пакрыць 45% фінансавых патрэб Украіны на аднаўленне краіны на працягу бліжэйшых 4 гадоў.
вс