Беларуская Служба

На тое, каб абараніцца ад расійскіх захопнікаў, Украіна штогод траціць больш за 49 млрд еўра

04.08.2023 08:22
Гэта больш, чым даходная частка бюджэту ў мірны час.
Кіеў ваеннага часу Milan Sommer/ Shutterstock

На тое, каб даваць адпор расійскім захопнікам і падтрымліваць Узброеныя сілы, Украіна траціць у год каля 2 трлн грыўняў (больш за 49 млрд еўра). Такія даныя агучыў прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль.

Ён дадаў, што гэта больш, чым даходная частка бюджэту ў мірны час, якая складае 1 трлн 300 млрд грыўняў (каля 32 млрд еўра). Прэмʼер-міністр падкрэсліў, што цяпер дзяржава трымаецца дзякуючы фінансавай падтрымцы партнёраў, а таксама за кошт грантаў і крэдытаў.

вс