Беларуская Служба

Украінцы пашкодзілі ваенны карабель у базе ВМФ у Наварасійску

04.08.2023 10:14
Гэта першы ўдар, які нанеслі ўкраінцы па ваенна-марской базе ў Наварасійску.
Момант атакі дрона на расійскі карабель скрыншот

Служба бяспекі і Ваенна-марскія сілы Украіны правялі спецаперацыю ў бухце расійскага порта Наварасійск, у выніку якой быў пашкоджаны вялікі дэсантны карабель «Аленегорскі гарняк».

Расійскі карабель атрымаў сур'ёзную прабоіну і пакуль не можа выконваць свае баявыя задачы. Атака была праведзеная марскім надводным дронам з 450 кг выбухоўкі.

Міністэрства абароны Расіі раней паведаміла пра спробу атакаваць ваенна-марскую базу ў Наварасійску, якая, аднак, паводле расіян, аказалася беспаспяховай. Паведамлялася пра знішчэнне двух беспілотных катараў. Але праз нейкі час у сеціве зʼявілася відэа буксіроўкі вялікага дэсантнага карабля «Аленягорскі гарняк», які, як бачна на відэа, атрымаў пашкоджанні і моцна нахіліўся на левы борт.

Гэта першы ўдар, які нанеслі ўкраінцы па ваенна-марской базе ў Наварасійску.

Новарасійск – другая па значэнні база Чарнаморскага флоту Расіі пасля акупаванага Севастопаля.

вс