У выніку атакі марскіх беспілотнікаў увечары 4 жніўня ў Керчанскай пратоцы пашкоджаны расійскі танкер-хімавоз «SIG», які прыйшоў з Турцыі, паведамляе The Moscow Time.
На дапамогу танкеру адправіліся ратавальнікі з Новарасійска. Судна знаходзіцца на плаву, але самастойна перамяшчацца не можа.
Удар беспілотніка прыйшоўся на маторны адсек і помпавае аддзяленне.
На танкеры знаходзіцца 11 чалавек. У большасці з іх раны ад разбітага шкла.
яс/Наша Ніва