За мінулыя суткі ўкраінская армія працягвала наступальныя дзеянні на трох участках фронту. Паводле інфармацыі Генштаба Узброеных сіл Украіны, найбольш эфектыўныя ўдары былі нанесены ў раёне Бахмута, Запарожжа і Бярдзянска.
На думку супрацоўніка ўкраінскай выведкі Вадзіма Скібіцкага, найбольш эфектыўнымі з'яўляюцца дзеянні, якія знішчаюць матэрыяльна-тэхнічную базу агрэсара, ускладняючы правядзенне дзеянняў у адказ. Прадстаўнік спецслужбаў Украіны падкрэсліў, што добры контрнаступ характарызуецца не хуткімі тэмпамі, а непрадказальнасцю і дакладнасцю.
За апошнія суткі ўкраінскія войскі таксама нанеслі ўдары па аб'ектах ваенна-марской інфраструктуры РФ у Краснадарскім краі. Спачатку беспілотныя лодкі пашкодзілі расійскі дэсантны карабель у раёне Наварасійска, а пазней у Керчанскім праліве абстралялі карабель з небяспечнымі хімікатамі.
яс