Беларуская Служба

Васіль Малюк: Калі расіяне хочуць, каб «бавоўна» спынілася, яны павінны пакінуць тэрытарыяльныя воды Украіны і нашу зямлю

05.08.2023 11:34
Кіраўнік Службы бяспекі Украіны Васіль Малюк пракаментаваў атакі воднымі дронамі караблёў Расіі ў Чорным моры.
Кіраўнік Службы бяспекі Украіны Васіль Малюкhttps://t.me/SBUkr/9185

«Любая «бавоўна», якая адбываецца з караблямі РФ або Крымскім мостам, з'яўляецца абсалютна лагічным і эфектыўным крокам у адносінах да ворага. Больш за тое – такія спецаперацыі праводзяцца ў тэрытарыяльных водах Украіны і зʼяўляюцца цалкам законнымі - паведамляе ТК-Службы бяспекі Украіны.

Таму, калі расіяне хочуць, каб «бавоўна» спынілася, яны павінны скарыстацца для гэтага адзінай магчымасцю – пакінуць тэрытарыяльныя воды Украіны і нашу зямлю. І чым хутчэй яны гэта зробяць, тым будзе лепш для іх. Бо мы стоадсоткава апантаныя перамогай над ворагам у гэтай вайне», – адзначыў кіраўнік СБУ Васіль Малюк.

яс