Беларуская Служба

У Саудаўскай Аравіі працягваецца Канферэнцыя аб міры ва Украіне

05.08.2023 15:12
Расію на канферэнцыю не запрашалі, таму канкрэтных рашэнняў чакаць не даводзіцца.
Przedstawiciele około 40 państw - w tym Polski - wezmą udział w rozmowach o pokoju na Ukrainie. Politycy zjeżdżają do Dżuddy, gdzie w weekend zaplanowane są dyskusje na poziomie doradców do spraw bezpieczeństwa narodowego.
Przedstawiciele około 40 państw - w tym Polski - wezmą udział w rozmowach o pokoju na Ukrainie. Politycy zjeżdżają do Dżuddy, gdzie w weekend zaplanowane są dyskusje na poziomie doradców do spraw bezpieczeństwa narodowego.Shutterstock

У саудаўскай Джыдзе праходзіць двухдзённая канферэнцыя па міры ва Украіне. У саміце бяруць удзел дарадцы ў пытаннях бяспекі і прадстаўнікі каля 40 краінаў – Захаду, але таксама буйных краінаў, якія развіваюцца.

Прысутнічае, між тым, кітайскі дыпламат Лі Хуэй, які займаецца еўразійскімі справамі, прадстаўнікі Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі і Індыі, то бок краін, якія не выступалі адназначна супраць расійскага ўварвання ва Украіну і абвінавачваюцца ў падтрымцы Масквы.

Расію на канферэнцыю не запрашалі, таму канкрэтных рашэнняў чакаць не даводзіцца. Дыпламаты абмяркоўваюць мірны план з 10 пунктаў, які прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі агучыў год таму. Украіну прадстаўляе кіраўнік Канцылярыі прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак.

Польшчу прадстаўляе кіраўнік дэпартаменту міжнароднай палітыкі прэзідэнта А.Дуды Марцін Пшыдач. У інтэрв'ю Польскаму радыё перад сустрэчай Пшыдач падкрэсліў, што Польшча падтрымлівае план Зяленскага. Удзельнікі абмяркоўвалі таксама свой удзел у выкананні аб паасобных пунктаў гэтага плана – энергетычнай бяспекі, крымінальнай адказнасці злачынцаў і тэрытарыяльнай цэласнасць Украіны.

Некаторыя палітыкі лічаць, што сустрэча ў Саудаўскай Арабіі можа стаць прэлюдыяй да магчымых мірных перамоваў з Расіяй, якія могуць адбыцца не раней за восень.
Гэта першая сустрэча такога тыпу, арганізаваная Саудаўскай Аравіяй. Эксперты падкрэсліваюць, што саудаўцы хочуць паказаць сябе значным гульцом на сусветнай арэне.

яс