"У жніўні Расіі варта чакаць новых нападаў беспілотных лятальных апаратаў і дыверсійных актаў", пра гэта заявіў сакратар Рады бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў.
Украінскі палітык сказаў, што цэлі на тэрыторыі РФ з'яўляюцца палігонам для падрыхтоўкі новай ваеннай тэхнікі, якая знаходзіцца ў распараджэнні Узброеных сіл Украіны.
Аляксей Данілаў адзначыў, што ўкраінскія спецыялісты кожны дзень атрымліваюць новыя дадзеныя і выкарыстоўваюць іх для мадыфікацыі беспілотных лятальных і плывучых апаратаў. Палітык таксама падкрэсліў, што з кожнай атакай па аб'ектах у Расіі эфектыўнасць украінскіх аператараў беспілотнікаў расце. Пры гэтым ён папярэдзіў, што ў жніўні будзе пашыраны размах і маштаб нападаў на тэрыторыю агрэсара.
У ліпені і ў жніўні ўкраінскія беспілотнікі знішчылі расійскія склады зброі, паліўныя склады, атакавалі Маскву і пашкодзілі два расійскія караблі.
яс