Беларуская Служба

Украіна будзе наносіць усё больш удараў па вайсковай інфраструктуры Расіі

06.08.2023 13:45
 ,  2019
Крымскі мост, студзень 2019 годаАўтар: Rosavtodor.ru, CC BY 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=85232127

Украіна будзе ўсё больш наносіць удары па ваеннай інфраструктуры Расіі, заявіў кіраўнік Рады бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў. Незалежныя ваенныя аналітыкі пацвярджаюць, што такі спосаб вядзення вайны парушае  ланцужок забеспячэння войска агрэсара і псіхалагічна цісне на салдат і мірных жыхароў.

У першыя дні жніўня ўкраінцы з дапамогай плывучых беспілотнікаў пашкодзілі расійскі дэсантны карабель і танкер забеспячэння войска акупантаў. Украінска-ізраільскі вайсковы эксперт Давід Шарп тлумачыць, што такія дзеянні Кіева зразумелыя і эфектыўныя:

«На мой погляд, такі крок выкліканы спробай псіхалагічнага ўздзеяння на Расію і на тых, чые караблі ходзяць у расійскія парты. Гэта мае сэнс, таму што Расія не мае тылу ў Чорным моры, і ўдары могуць нанесці дзе заўгодна. Адначасова гэта спроба прымусіць праціўніка адвесці частку сіл з фронту для абароны партоў, караблёў і Крымскага моста».

У ліпені і жніўні ўкраінскія беспілотнікі знішчылі расійскія склады зброі, паліўныя склады, атакавалі Маскву і пашкодзілі два расійскія караблі.

IAR/вх