Мінабароны Вялікабрытаніі ў сваёй штодзённай справаздачы аб вайне Расіі і Украіны звяртае ўвагу на заявы камандуючага Паветрана-дэсантнымі войскамі Расіі генерал-палкоўніка Міхаіла Цяплінскага.
У сваёй прамове, запісанай 2 жніўня на штогадовым свяце з нагоды Дня ПДВ, Цяплінскі паведаміў, што 8500 параненых дэсантнікаў вярнуліся на фронт або адмовіліся пакідаць лінію фронту зусім. Пазней выступленне было выдаленае са старонкі расійскага ваеннага тэлеканала «Звязда».
Ён не стаў каментаваць, колькі салдат было забіта ці цяжка паранена, і не змаглі вярнуцца на фронт, аднак лічбы Цяплінскага пацвярджаюць меркаванне, што не менш за 50 % з 30 000 дэсантнікаў, адпраўленых ва Украіну ў 2022 годзе, былі забітыя або параненыя, гаворыцца ў тэксце брытанскага міністэрства абароны.
IAR / вх