Беларуская Служба

Украіна знішчае матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне расіян

07.08.2023 10:03
Украіна пашкодзіла масты, якія злучаюць акупаваную Херсонскую вобласць з Крымам, і абстрэльвае расійскія караблі. На думку ваенных аналітыкаў, такім чынам Узброеныя сілы Украіны адразаюць агрэсара на паўднёвым участку фронту ад паставак тэхнікі і боепрыпасаў.
Ілюстрацыйнае фотаFB/Генеральний штаб ЗСУ / General Staff of the Armed Forces of Ukraine

Першым эфектам нападаў на матэрыяльна-тэхнічную інфраструктуру з'яўляецца тое, што расіяне змяншаюць абстрэл грамадзянскіх абʼектаў, бо ў арміі агрэсара заканчваюцца ракеты. За апошнія дні ўкраінскія вайскоўцы пашкодзілі масты, па якіх расіяне дастаўлялі вайскоўцаў, тэхніку і боепрыпасы ў акупаваныя раёны на паўднёвым участку фронту. Напады на дэсантны карабель, танкер і парты ў Крыме і ў раёне Наварасійска скарацілі рух расійскіх судоў у басейне Чорнага мора.

Украінскі ваенны эксперт Андрэй Рыжэнка падкрэслівае, што Кіеў даў Маскве сігнал, што можа дабрацца да любога карабля ў Чорным моры. «Дзейнасць усіх караблёў, якія там базуюцца, накіраваная супраць Украіны. Мы ведаем, што ў Наварасійску дыслакавана каля 40 караблёў, у тым ліку ракетныя караблі, фрэгаты і карветы, якія рэгулярна абстрэльваюць Украіну», – дадае ўкраінскі эксперт.

Раней незалежны аналітык Давід Гендэльман заявіў, што да нападаў на расійскія ваенныя абʼекты і стратэгічную інфраструктуру датычныя не толькі ўкраінскія сілы, але і антыпуцінскія дыверсанты.

IAR/вх