Украінскія сілы ў нядзелю атакавалі два ключавыя аўтамабільныя масты для расійскай матэрыяльна-тэхнічнай базы, якія злучаюць акупаваны Крым з акупаванай часткай Херсонскай вобласці. Гэта азначае неабходнасць перанакіравання лагістыкі з больш кароткіх маршрутаў на ўсходзе на больш доўгія маршруты, размешчаныя ў больш заходняй частцы рэгіёну.
Спасылаючыся на матэрыялы, апублікаваныя расейскімі крыніцамі, ISW піша, што пашкоджанні моста ў Генічэску значныя, у Чангары – меншыя. Паводле расійскіх крыніц, украінцы павінны выкарысталі брытанскія ракеты Storm Shadow, але гэтую інфармацыю трэба праверыць, піша ISW.
У ISW нагадваюць пра дзеянні Украіны перад вызваленнем часткі Херсонскай вобласці. Расійскія войскі былі вымушаныя адступіць пасля таго, як украінская армія паспяхова знішчыла тыл і матэрыяльна-тэхнічныя сродкі праціўніка.
Аналітыкі нагадваюць, што ўкраінскія ўлады неаднаразова заяўлялі, што мэтай зʼяўляецца нанясенне стратаў матэрыяльна-тэхнічнай базе і абароназдольнасці Расі, каб стварыць спрыяльныя ўмовы для будучых контрнаступальных аперацый.
PAP / вх