Беларуская Служба

Украіна афіцыйна пацвердзіла, што з тэрыторыі Беларусі 5 жніўня не абстрэльвалі ракетамі

07.08.2023 11:52
Падчас масавай атакі Расіі па Украіне 5 жніўня «Кінжалы» перасякалі паветраную прастору Беларусі. Таму ў медыя  паведамлялася, што менавіта адтуль ажыццяўляецца пуск. Аднак ракеты ляцелі з расійскага Тамбова. Пра гэта заявіў спікер Паветраных сіл УСУ Юрый Ігнат у эфіры тэлемарафона.
-31
МіГ-31К з макетам гіпергукавой ракеты «Кінжал»Фота: kremlin.ru

Паводле слоў Юрыя Ігната, расіяне запусцілі ракеты з Тамбова. І яны закранулі паветраную прастору Беларусі, калі ляцелі ў напрамку Хмяльніцкай вобласці.

«Ляціць »Кінжал« з напрамку Беларусі. Вось і ўсё. І не трэба маніпуляваць загалоўкамі, што ляцяць ракеты з Беларусі і таму падобнае», – падкрэсліў Ігнат.

Спікер зазначыў, што інфармацыю пра нібыта атаку з самой Беларусі актыўна падхапілі СМІ, «як нешта новае». У той жа час, паводле яго слоў, трэба памятаць, што Расія актыўна выкарыстоўвае паветраную прастору над Беларуссю з самага пачатку поўнамаштабнага ўварвання.

«Яна была запушчана з самалёта МіГ-31К з раёна Тамбоў. А як яна па маршруце ляціць, вы ж разумееце, скрыжаванне дзяржаў – Расія, Беларусь, Украіна. Яна закранае паветраную прастору Беларусі. Ніякіх праблем няма для расіян у гэтым», – растлумачыў Ігнат.

6 жніўня ў ГУР Мінабароны Украіны заявілі, што расіяне маглі імітаваць пускі ракет з тэрыторыі Беларусі. На думку прадстаўніка разведкі Андрэя Юсава, такім чынам, Беларусь спрабавалі ўцягнуць у вайну.

Таксама маніторынгавая група «Беларускі гаюн» заявіла, што 5 жніўня 2023 года, з тэрыторыі Беларусі не было зафіксавана запускаў ракет паветранага ці наземнага базіравання.

вх

Маніторынгавая група «Беларускі гаюн»: 5 жніўня 2023 года, з тэрыторыі Беларусі не было зафіксавана запускаў ракет

06.08.2023 02:15
5 жніўня Расія нанесла ракетны ўдар па Украіне. Амаль адразу ж пасля абвяшчэння трывогі ўкраінскія ВПС паведамілі, што ракеты былі запушчаныя і з тэрыторыі Беларусі. Але прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення выведкі Мінабароны Украіны заявіў, што гэта магла быць правакацыя.