Пра гэта Нямецкаму агенцтву прэсы стала вядома ад дыпламатаў, якія знаходзяцца ў Джыдзе. Па іх словах, бок, які прымае, - Саудаўская Аравія - прадставіў такі план разам з іншымі краінамі. Часткай плана з'яўляецца цэласнасць Украіны, спыненне агню на ўсіх франтах, пачатак мірных перамоваў пад назіраннем ААН і абмен палоннымі. Саудаўская Аравія таксама праінфармавала Расію аб ходзе перамоваў, паведамляе @BILD_Russian.
Кіраўнік Офісу прэзідэнта Украіны і кіраўнік украінскай дэлегацыі Андрэй Ярмак распавёў пра вынікі сустрэчы ў Саудаўскай Аравіі па рэалізацыі ўкраінскай «формулы міру» і адзначыў, што большасць краін-удзельніц вызначыліся, як яны зробяць свой унёсак, паведамляе «Украінская праўда».
Ярмак адзначыў, што на сустрэчы ў Джыдзе было амаль у тры разы больш краін-удзельніц, чым на кансультацыях у Капенгагене, і назваў размову «надзвычай сумленнай і адкрытай».
«Былі розныя меркаванні, але ўсе прысутныя засведчылі прыхільнасць сваіх краін прынцыпам Статута ААН, міжнароднага права і павагі суверэнітэту і непарушнасці тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржаў. І менавіта на гэтых прынцыпах пабудавана «Формула міру» (праграма па спыненню вайны, якую прапануе Украіна – Рэд.). Сустрэча ў Джыдзе стала крокам да практычнай рэалізацыі мірных ініцыятыў, прапанаваных Украінай. Кожная дзяржава, якая ўдзельнічае ў кансультацыях, мае магчымасць паказаць лідарства ў глабальных намаганнях па міры. І большасць з іх ужо вызначылі сваю ролю ў рэалізацыі асобных пунктаў Формулы», – сказаў Ярмак.
Паводле яго слоў, бакі дамовіліся працягваць працу на розных прадстаўнічых узроўнях.
У рамках кансультацый у Джыдзе ўкраінская дэлегацыя таксама правяла шэраг двухбаковых сустрэч: абмяркоўваліся дэталі рэалізацыі мірных ініцыятыў.
У суботняй сустрэчы прынялі ўдзел дарадцы па палітычных пытаннях і пытаннях бяспекі каля 40 кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў. Сярод іх былі палітыкі з Украіны, ЗША, ЕС і Германіі, а таксама з Кітая, Індыі, Турцыі і іншых. Расія, якая развязала вайну 17 месяцаў таму, запрашэння не атрымала.
вх