Падчас двух абстрэлаў расійскія войскі выкарыстоўвалі ракеты, якія змяшчаюць хлорпікрын – раздражняльнае баявое атрутнае рэчыва. Ніхто не пацярпеў.
«Расіяне спрабуюць зрабіць усё, каб спыніць наша прасоўванне. Але ім гэта не ўдасца», – заявіў украінскі генерал.
Хлорпікрын раздражняе скуру і слізістыя абалонкі. Ён выклікае слёзацёк, змыканне павекаў, бранхіт і ацёк лёгкіх. У чалавека пачынаюцца наймацнейшыя некантралюемыя канвульсіі цягліц дыяфрагмы. Вадкі хлорпікрын выклікае цяжкія паразы скуры.
IAR / вх