Беларуская Служба

Украінская выведка: з Беларусі ў Нігер вылецеў самалёт з Вагнераўцамі

08.08.2023 12:02
26 ліпеня ў Нігеры адбыўся пераварот, уладу захапілі прарасійскія вайскоўцы.
Ілюстрацыйны здымакEPA/ISSIFOU DJIBO Dostawca: PAP/EPA.

Самалёт з наймітамі расійскай «Групы Вагнера» вылецеў з Беларусі ў Нігер у Заходняй Афрыцы, паведаміла ўкраінская ваенная выведка са спасылкай на інфармацыю беларускага падполля.

На вайсковай базе Голь Магілёўскай вобласці праходзяць трэніроўкі вагнераўцаў. Недалёка ад беларуска-ўкраінскай мяжы рыхтуецца чарговая база для разгортвання «Групы Вагнера».

Атрады Вагнера знаходзяцца ў Беларусі з 11 ліпеня. Паводле ацэнак абаронных ведамстваў Польшчы, Украіны і Літвы, у гэтай краіне іх да 5 тысяч. 26 ліпеня ў Нігеры адбыўся пераварот, уладу захапіла армія.

ПР/юл