Больш за 1000 дзяцей лічацца зніклымі без вестак з пачатку агрэсіі Расіі ва Украіне. Паводле звестак украінскага офіса амбудсмэна, налічваецца 1107 зніклых непаўналетніх. Знойдзена 15900 дзяцей.
Выявы зніклых дзяцей апублікаваныя на сайце childrenofwar.gov.ua. Ёсць таксама абноўленая статыстыка зніклых без вестак.
Украінскі амбудсмен Дзмітрый Лубінец звярнуўся з просьбай дапамагчы знайсці дзяцей да прыязных Украіну дзяржаў.
ПР/юл