За апошнія суткі на лініі фронту ва Украіне адбылося больш за 30 баявых сутыкненняў паміж украінскімі войскамі і расійскімі акупацыйнымі войскамі. Генштаб узброеных сіл Украіны паведамляе, што ноччу Расія нанесла чарговы авіяўдар з выкарыстаннем іранскіх беспілотнікаў «Шахед».
Расійскія войскі нанеслі пяць ракетных і 31 авіяўдар, а таксама 49 артылерыйскіх удараў па пазіцыях украінскіх вайскоўцаў і населеных пунктах. Ёсць забітыя і параненыя сярод мірных жыхароў, у тым ліку дзяцей. Былі разбураны жылыя дамы і іншая грамадзянская інфраструктура.
Верагоднасць нанясення ракетных і авіяўдараў па тэрыторыі Украіны застаецца высокай, папярэджвае Генштаб УСУ. За мінулыя суткі ўкраінская авіяцыя нанесла ўдары па раёне канцэнтрацыі асабістага складу, узбраення і ваеннай тэхнікі праціўніка.
IAR/аз