Беларуская Служба

Шэсць чалавек загінулі пры абстрэлах у Чарнігаве, шмат параненых дзяцей

19.08.2023 14:08
Снарад упаў у цэнтры гораду, дзе знаходзіцца Дом культуры, гарадская плошча і кафэ.
ЧарнігаўPAP/EPA/STATE EMERGENCY SERVICE OF UKRAINE HANDOUT

Шэсць чалавек загінулі ў выніку расійскага абстрэлу цэнтра Чарнігава, горада на поўнач ад Кіева. Сярод пацярпелых шмат дзяцей. Першапачаткова паведамлялася пра 5 загінулых, але адно з пацярпелых дзяцей, шасцігадовая дзяўчынка, памерла ў бальніцы. Яе маці знаходзіцца ў бальніцы ў цяжкім стане, паведаміў кіраўнік МУС Украіны Ігар Кліменка ў жывым эфіры праграмы «Суспільне».

У першых паведамленнях МУС Украіны паведамлялася аб пяці забітых і 37 параненых, у тым ліку 11 дзяцей.

Міністр Кліменка падкрэсліў, што снарад упаў у цэнтры гораду, дзе знаходзіцца Дом культуры, гарадская плошча і кафэ. Сюды прыходзілі бавіць вольны час, у тым ліку з дзецьмі. Пасля аб'яўлення трывогі людзі спусціліся ў сховішча ў адным з будынкаў, і толькі дзякуючы гэтаму ўдалося пазбегнуць яшчэ большай колькасці ахвяр, паведаміў міністр.

Раней СМІ паведамлялі, што абʼектам нападу стаў будынак драмтэатра, а міністр Кліменка ў тэлеэфіры распавёў пра культурны цэнтр. Тым часам, як паведамляе агенцтва УНІАН, у момант нападу ў будынку тэатра праходзіла выстава дронаў. Пра яе адкрыццё 19 жніўня анансавалася раней без указання дакладнага адраса. Пра гэта стала вядома за некалькі гадзін да пачатку мерапрыемства.

Чарнігаў, які знаходзіцца ў 140 км ад Кіева і адкрывае шлях да ўкраінскай сталіцы з поўначы, быў адным з найбольш моцна абстрэльваных буйных гарадоў Украіны з пачатку расійскага ўварвання. Расіяне з першых дзён спрабавалі акружыць і ўзяць яго, але былі спыненыя ў пачатку вясны 2022 года на паўночна-ўсходняй ускраіне горада.

ав

Уладзімір Зяленскі: Вы ўбачыце навіны для Украіны, якія мы рыхтуем у супрацоўніцтве з нашымі суседзямі з ЕС

19.08.2023 09:44
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што галоўнай задачай Украіны з'яўляецца ўмацаванне дзяржавы і войска.