Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны абнавіў дадзеныя аб стратах Расіі ў вайне. За мінулыя суткі знішчана 410 расійскіх вайскоўцаў.
Агульныя баявыя страты Расіі з пачатку ўварвання ва Украіну склалі больш за 258 тыс. чалавек, паведаміў украінскі Генштаб 22 жніўня.
Украінцы таксама абнавілі страты расіян у тэхніцы і ўзбраенні. Так, з пачатку вайны знішчана, у прыватнасці, 4 тыс. 362 танкі, 8 тыс. 476 баявых бронемашын, 5 тыс. 295 артылерыйскіх сістэм, 721 РСЗА, 1 тыс. 406 крылатых ракет, 18 караблёў і катараў, 315 самалётаў і 316 верталётаў.
вс