Беларуская Служба

Балгарыя плануе перадаць Украіне бронетэхніку савецкіх узораў

22.08.2023 11:31
Балгарыя падтрымлівае Украіну ў яе імкненні вызваліць захопленыя Расіяй тэрыторыі - міністр абароны Балгарыі. 
T-72 tank
T-72 tankPhoto: Alexey Soloukhin/ Shutterstock

Міністр абароны Балгарыі Тодар Тагараў заявіў, што Сафія можа паставіць Украіне каля 100 адзінак браняванай тэхнікі савецкіх узораў. Іх перадача можа пачацца ў канцы верасня, на пачатку кастрычніка.

Па словах Тагарава, працэс запавольваецца з-за таго, што тэхніка знаходзяцца на складах Міністэрства ўнутраных справаў Балгарыі. Неабходна падпісаць пагадненне паміж МУС Балгарыі і Мінабароны Украіны. Пры гэтым яно павінна быць ратыфікавана парламентам Балгарыі.

Ён дадаў, што Балгарыя падтрымлівае Украіну ў яе імкненні вызваліць захопленыя Расіяй тэрыторыі.