Беларуская Служба

Расія вывела ў Чорнае мора новы ваенны карабель, які можа несці «Калібры»

22.08.2023 15:57
У ліпені расійскія прапагандысцкія рэсурсы аб'явілі аб планах захопнікаў наносіць удары па Украіне з нядаўна пабудаванага малога ракетнага карабля «Цыклон».
Малы ракетны карабель праекта «Каракурт»commons.wikimedia.org/Kosyak13/CC BY-SA 4.0

22 жніўня расіяне вывелі ў Чорнае мора новы карабель «Цыклон» праекта «Каракурт», які нядаўна быў прыняты ў склад Чарнаморскага флота.

Прэс-сакратар Сіл абароны поўдня Украіны Наталля Гумянюк паведаміла, што захопнікі вывелі ў мора адразу тры караблі-носьбіты ракет «Калібр», сярод якіх і «Цыклон». Сумарны залп ракет гэтага тыпу – да 20 штук.

Паводле слоў Гумянюк, расійскія ваенныя нядаўна праводзілі «разведку боем» украінскай СПА, выкарыстоўваючы адзіночныя ўдарныя беспілотнікі.

У ліпені расійскія прапагандысцкія рэсурсы аб'явілі аб планах захопнікаў наносіць удары па Украіне з нядаўна пабудаванага малога ракетнага карабля «Цыклон». Аднак, па дадзеных ВМС Украіны, гэтае судна двойчы не прайшло неабходныя выпрабаванні. Расія спрабавала правесці выпрабаванні «Цыклона» ў 2021 і ў 2022 гадах, аднак беспаспяхова, паведамляе агенцтва УНІАН.

«Цыклон» мае на борце ўстаноўкі для пуску васьмі крылатых ракет тыпу «Калібр».

вс