Уладзімір Пуцін прыязджаў у ваенны штаб у Растове-на-Доне, які «вагнераўцы» захапілі падчас мецяжу ў чэрвені.
Як паведамляе Міністэрства абароны Вялікабрытаніі ў Twitter, Пуцін здзейсніў свой візіт 19 жніўня, незадоўга да гібелі кіраўніка ПВК «Вагнер» Яўгена Прыгожына, каб прадэманстраваць сваю ўладу.
Адзначаецца, што штаб Паўднёвай ваеннай акругі ў Растове-на-Доне размешчаны за 160 км ад лініі фронту. Там размяшчаюцца вайскоўцы, якія вядуць вайну супраць Украіны.
Па дадзеных бпытанскай разведкі, расійскі прэзідэнт правёў сустрэчу з вышэйшымі афіцэрамі, у прыватнасці з начальнікам Генеральнага штаба генералам Валерыем Герасімавым, які працягвае камандаваць аперацыяй ва Украіне.
«Група Вагнера ненадоўга захапіла штаб у чэрвені 2023 года. Пуцін, хутчэй за ўсё, хоча прадэманстраваць сваю ўладу і прадставіць вышэйшае ваеннае камандаванне дзейным у звычайным рэжыме», – растлумачылі ў Мінабароны Брытаніі.
яс/Unian