Беларуская Служба

Украінскі спецназ правёў дэсантную аперацыю ў акупаваным Расіяй Крыме

24.08.2023 15:47
Пасля акцыі ўкраінскія вайскоўцы адышлі з паўвострава.
Desant ukraińskich sił specjalnych na Krymie
Desant ukraińskich sił specjalnych na KrymieTwitter/Nexta
У Крыме адбылося сутыкненне з расійскімі войскамі. Пасля акцыі ўкраінскія вайскоўцы адышлі з паўвострава.

Высадку на крымскі мыс Тарханкут ажыццявілі спецпадраздзяленні ўкраінскай вайсковай выведкі. Па словах прадстаўнікоў разведкі, аперацыя праводзілася ва ўзаемадзеянні з ваенна-марскім флотам.

Падрабязнасці акцыі не паведамляюцца, але, як адзначаецца, мэта аперацыі была дасягнутая, праціўнік панёс страты ў людзях і тэхніцы, а ўкраінскія сілы страт не панеслі.

Прадстаўнікі ўкраінскай выведкі падкрэслілі, што дэсантаванне паказала, што Крым знаходзіцца ў зоне магчымых аператыўных дзеянняў украінскіх войскаў.

Жыхары паўвострава таксама паведамлялі пра ваенныя дзеянні. У раёне, дзе адбылася высадка, дыслакуюцца напр. радыёлакацыйныя часткі расійскай арміі.
яс/ІAR