Беларуская Служба

Разведка Украіны: Спецаперацыя ў Крыме важная для таго, каб украінцы верылі ў перамогу

25.08.2023 08:52
У чацвер падраздзяленні Галоўнага разведвальнага ўпраўлення правялі ў Крыме спецаперацыю, высадзіўшыся на бераг у раёне пасёлкаў Аленяўка і Маяк.
.
. PAP/EPA/CJ GUNTHER

Начальнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны генерал Кірыл Буданаў заявіў, што спецаперацыя па высадцы ўкраінскіх вайскоўцаў у Крыме, асабліва ў Дзень незалежнасці Украіны, важная для таго, каб украінцы верылі ў перамогу не толькі на кантыненце, але і на паўвостраве. Кірыла Буданаў дадаў, што ўкраінская каманда не пацярпела страт.

У чацвер падраздзяленні Галоўнага разведвальнага ўпраўлення правялі ў Крыме спецаперацыю, высадзіўшыся на бераг у раёне пасёлкаў Аленяўка і Маяк. Разведчыкі вялі бой з ворагам, наносячы яму страты.

-Сэнс гэтай аперацыі ў тым, каб жыхары, не толькі мацерыковай Украіны, але перш за ўсё Крыма, верылі і памяталі, што перамога не за гарамі, іх вызваленне не за гарамі і вяртанне да нармальнага жыцця працягваецца. Ніхто не забыўся пра іх і нікога не пакінулі. Гэта скончыцца не толькі канкрэтнымі ўдарамі па Крыме, будзе сухапутная аперацыя, будзе вяртанне нашых тэрыторый. Мы ўсе будзем чакаць хуткага вяртання дадому.

Кірыла Буданаў дадаў, што перакананы, што Украіна гатовая ваяваць за паўвостраў.

Прадстаўнік украінскай ваеннай выведкі Андрэй Юсаў інфармаваў, што ў чацвер была праведзена паспяховая дэсантная аперацыя ў акупаваным Расіяй Крыме з удзелам ВПС і ВМФ. Усе запланаваныя задачы выкананы, асабістых страт не было, паведаміў ён.

ав