Беларуская Служба

Расійскія страты з пачатку вайны склалі больш за 260 тыс. вайскоўцаў

26.08.2023 08:46
Украінскі Генштаб апублікаваў зводку аб расійскіх стратах у вайне.
Украінскія салдаты на перадавой facebook.com/GeneralStaff.ua

Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны абнавіў дадзеныя аб стратах Расіі ў вайне. За мінулыя суткі знішчана 640 расійскіх вайскоўцаў, 12 танкаў, два сродкі СПА і 11 БЛА.

Агульныя баявыя страты Расіі з пачатку ўварвання ва Украіну склалі больш за 260 тыс. чалавек, паведаміў украінскі Генштаб 26 жніўня.

Украінцы таксама абнавілі страты расіян у тэхніцы і ўзбраенні. Так, з пачатку вайны знішчана, у прыватнасці, 4 тыс. 390 танкаў, 8 тыс. 539 баявых бронемашын, 5 тыс. 379 артылерыйскіх сістэм, 726 РСЗА, 1 тыс. 411 крылатых ракет, 18 караблёў і катараў, 315 самалётаў і 316 верталётаў.

вс