Беларуская Служба

Тры краіны гатовыя прадаставіць Украіне знішчальнікі F-16 амерыканскай вытворчасці

26.08.2023 18:12
Да Новага года Данія паабяцала перадаць Украіне шэсць F-16, Нідэрланды – восем.
F-16
F-16Shutterstock.com/Albert Beukhof

Тры краіны гатовыя прадаставіць Украіне знішчальнікі F-16 амерыканскай вытворчасці. Гэта Данія, Нідэрланды і Нарвегія. Колькасць баявых машын яшчэ невядомая, але як сказаў некалькі дзён таму прэм'ер-міністр Нарвегіі падчас візіту ў Кіеў, падрабязнасці будуць паведамленыя ў бліжэйшы час.

Паводле прагнозаў, агулам у 2024 годзе Украіна атрымае як мінімум некалькі дзясяткаў самалётаў. Заходнія партнёры Кіева прапанавалі некалькі тыпаў самалётаў: французскія Rafale, шведскія Gripen і F-16, аднак Украіна хацела б перш за ўсё атрымаць самалёты амерыканскай вытворчасці.

Да Новага года Данія паабяцала перадаць Украіне шэсць F-16, Нідэрланды – восем, а Нарвегія – на пачатку 2014 года.

Уладзімір Зяленскі расказаў пра дамоўленасці наконт паставак ва Украіну самалётаў F-16

26.08.2023 13:31
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на тое, што гэтыя машыны «дапамогуць як найдалей трымаць расійскіх тэрарыстаў».

Ва Украіне загінуў вядомы пілот, які знішчыў сотні расійскіх захопнікаў (ФОТА)

26.08.2023 17:19
На Жытоміршчыне загінуў малады пілот 40-й брыгады тактычнай авіяцыі капітан Андрэй Пільшчыкаў, вядомы пад пазыўным JUICE.