Беларуская Служба

Расійскае камандаванне ў наступныя месяцы можа актывізаваць наступленне

27.08.2023 18:09
Яно, верагодна, актывізуе спробы наступлення ў раёне Купянска і Лімана.
 .
Ілюстрацыйны здымак.Фота: shutterstock.com/eanstudio

Расійская армія сабрала на Лімана-Купянскім напрамку больш за 100 тысяч салдат. Пра гэта паведаміў прадстаўнік Усходняй групоўкі ўкраінскіх войскаў Ілля Яўлаш.

У брытанскай разведцы раней паведамлялі, што расійскае камандаванне ў наступныя месяцы, верагодна, актывізуе спробы наступлення ў раёне Купянска і Лімана.

Контрвыведка Службы бяспекі Украіны атакавала чатыры Су-30 і адзін МіГ-29 на Курскім аэрадроме. Пра гэта паведамілі крыніцы ў СБУ. Як яны паінфармавалі, удары наносіліся беспілотнікамі-камікадзэ. Сярод цэляў, якія ўдалося паразіць – таксама радары комплексу С-300 і два «Панцыры». Дакладныя наступствы і колькасць загінулых і параненых не паведамляюцца.

Крыніца: LIGA.net

нг