Беларуская Служба

Кіраўнік украінскай дыпламатыі наведвае Прагу

28.08.2023 10:01
Дзмітрый Кулеба выступіць падчас штогадовай сустрэчы амбасадараў Чэхіі, якая праходзіць у Міністэрстве замежных спраў.
Міністр замежных спраў Турцыі Хакан Фідан і міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый КулебаPAP/EPA/GLEB GARANICH / POOL

Кіраўнік украінскай дыпламатыі Дзмітрый Кулеба сёння наведае з візітам Прагу. Украінскі міністр выступіць падчас штогадовай сустрэчы амбасадараў Чэхіі, якая праходзіць у Міністэрстве замежных спраў.

Затым Дзмітрый Кулеба сустрэнецца з кіраўніком чэшскай дыпламатыі Янам Ліпаўскім. Размова пойдзе аб далейшай падтрымцы для Кіева, сітуацыі з украінскімі ўцекачамі ў Чэхіі і дзецьмі, выкрадзенымі з Украіны расійскімі акупантамі.

Міністры абмяркуюць ход падрыхтоўкі да Форуму па Украіне і саміту Крымскай платформы, які пройдзе ў кастрычніку ў Чэхіі на ўзроўні спікераў парламентаў.

Як прагназуюць чэшскія СМІ, Дзмітрый Кулеба не пазбегне пытанняў і пра ўкраінскага амбасадара. Нягледзячы на тое, што Чэхія з'яўляецца адной з краін, якія ў значнай ступені падтрымліваюць Украіну, пасада ўкраінскага амбасадара ў Празе застаецца вакантнай пасля таго, як год таму яе пакінуў Яўген Перабійніс, які заняў пасаду намесніка міністра замежных спраў Украіны.

IAR/аз