Другое судна з металапрадукцыяй, прызначанай для краін Афрыкі, адправілася з порта Адэсы, паведаміў у сацыяльных сетках віцэ-прэм'ер Украіны Аляксандр Кубракоў. Судна было заблакаванае ў мінулым месяцы з-за выхаду Расіі са збожжавай дамовы, якая дазваляла бяспечны праход праз Чорнае мора.
«PRIMUS» пад сцягам Ліберыі плыве па часовым марскім калідоры для мірнага насельніцтва. Ад пачатку ўварвання расійскі агрэсар блакуе чарнаморскія парты Украіны, каб не дапусціць экспарту прадуктаў харчавання.
У ліпені маскоўскі рэжым парваў гадавое пагадненне і пагражаў, што будзе страляць па суднах, якія спрабуюць пакінуць украінскія парты. Кіеў прыгразіў адэкватным адказам у дачыненні да суднаў, якія накіроўваюцца ў падкантрольныя агрэсару парты.
У той жа час Украіне ўдалося дамовіцца з суседзямі і міжнароднымі арганізацыямі аб стварэнні гуманітарнага калідора для суднаў, якія на доўгія месяцы затрымаліся ў заблакаваных партах Украіны.
IAR/аз