Беларуская Служба

«Уладзімір Зяленскі паабяцаў пашырыць правы венгерскай меншасці»

28.08.2023 16:01
Прэзідэнт Венгрыі Каталін Новак, якая на мінулым тыдні пабывала ў Кіеве, распавяла пра закулісныя размовы з лідарам Украіны.
Прэзідэнт Венгрыі Каталін Новак Аўтар: Palácio do Planalto from Brasilia, Brasil - 20/06/2022 Cerimônia Oficial de chegada da Excelentíssima Senhora Katalin Novák, Presidente da Hungria, CC BY 2.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=126607862

Прэзідэнт Венгрыі Каталін Новак заявіла, што прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паабяцаў пашырыць правы венгерскай меншасці. Пра гэта яна паведаміла ў інтэрв'ю аднаму з парталаў, у якім згадвае нядаўнюю сустрэчу з прэзідэнтам Украіны. Тэму працягвае карэспандэнт Польскага радыё Пётр Пентка:

- Прэзідэнт Венгрыі на мінулым тыдні пабывала ў Кіеве на святкаванні нацыянальнае свята Украіны. Сёння яна дала інтэрвʼю парталу Index, у якім раскрыла шэраг абставін і ход сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Калі палітыкі пачалі сустрэчу, завылі сірэны трывогі, і палітыкаў павялі ў сховішча, якое належыць кіраўніку ўкраінскай дзяржавы, на трох паверхах пад зямлёй. Каталін Новак распавяла, што падчас асабістай размовы Уладзімір Зяленскі паабяцаў ёй, што закарпацкія венгры хутка атрымаюць такія ж правы, як украінцы ў Венгрыі. Пытанне 150-тысячнай венгерскай меншасці зʼяўляецца галоўнай праблемай у адносінах паміж дзвюма краінамі. Прэзідэнт Украіны адзначыў, што Закарпацце на дадзены момант зʼяўляецца самым бяспечным рэгіёнам яго краіны, і таму спадзяецца, што пасля перамогі яно стане рухавіком аднаўлення. Прэзідэнт Венгрыі дадала, што яшчэ раз запэўніла Уладзіміра Зяленскага ў тым, што Венгрыя падтрымлівае тэрытарыяльную цэласнасць Украіны.

IAR/аз