Брытанская выведка сцвярджае, што Расія, хутчэй за ўсё, адмяніла вучэнні «Захад 2023». У дакладзе Міністэрства абароны Вялікабрытаніі гаворыцца, што рашэнне Масквы было звязана з недастатковай колькасцю вайскоўцаў і тэхнікі. Манеўры павінны былі адбыцца ў верасні.
«Страты расійскіх войскаў ва Украіне сведчаць аб тым, што вучэнні мелі абмежаваную навучальную каштоўнасць і насілі пераважна дэманстрацыйны характар», – заявілі ў выведцы.
Брытанцы нагадалі, што Расія з 2010 года выкарыстоўвала чатырохгадовы цыкл. Манеўры праходзілі ў розных раёнах краіны. З 2021 года, як мінімум, кожныя два гады, вучэнні праводзіліся ў заходняй частцы краіны, таму што Расія аддае перавагу супрацьстаяннi «пагрозе з боку НАТА».
IAR/аз